У суботу, 18 сакавіка, каманда брэсцкай арт-прасторы «Крылы халопа» распачынае ў Варшаве цыкл лекцый-гутарак «Мастацтва. Усё ўключана».
Прапануюць пагутарыць пра розныя галіны візуальнага мастацтва, што знаходзяцца па-за межамі так званага «высокага», «чыстага», «сапраўднага» мастацтва і нярэдка (у тым ліку ў класічнай гісторыі мастацтва) разглядаюцца як маргінальныя ці другасныя.
Арганізатары плануюць пахіснуць стэрэатыпна-іерархічныя канструкты тэорыі і гісторыі мастацтва, каб пашырыць нашыя гарызонты бачання і разумення мастацтва, каб вызваліць узурпаваныя сферы і сцвердзіць значнасць тых, што доўгі час альбо з самага пачатку знаходзяцца «пад сумневам».
Лектарка — Лізавета Міхальчук, мастацтвазнаўца, куратарка галерэі Прасторы КХ і анлайн-галерэі www.spacekx.com.
Цыкл складаецца з 7 частак, а зараз запрашаюць на ўводную гутарку-прэзентацыю цыкла, а таксама на 3 лекцыі з першай часткі:
Уваход вольны, рэгістрацыія не патрэбна.
Дата і час: 18 і 19 сакавіка ў 17.00; 20 і 21 сакавіка ў 19.00.
Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowskа 34/50, Варшава.