У Варшаве ўручаць прэмію за найлепшую беларускую паэтычную кнігу

Культура

27 траўня пройдзе цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлета адбудзецца ў Новым Тэатры ў Варшаве.

Імпрэза мае дзве галоўныя мэты: адзначыць найлепшую паэтычную кнігу, напісаную па-беларуску, і ўшанаваць памяць Наталлі Арсенневай – выбітнай паэткі, чыя спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні беларусаў па ўсім свеце.

Пераможцу будуць выбіраць з кароткага спісу, у які ўвайшлі:

  • Кніга Ігара Кулікова «Нетутэйшая далечыня» (Янушкевіч, 2025)
  • Кніга Іллі Кульбіцкага «Хроніка адмаўлення пустаты» (Skaryna Press, 2025)
  • Кніга Макса Шчура «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» (SayBeat, 2025)

У гэтым годзе прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон.

У праграме вечарыны вас чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта «Lity Taler», кніжны кірмаш ад беларускіх выдаўцоў.

Сёлета ў журы – пяцёра майстраў слова. Сярод публічных удзельнікаў: Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка; Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца; Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў; Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Калі: 27 траўня 2026 года (серада), 19:00

Дзе: Новы Тэатр у Варшаве (ul. Madalińskiego 10/16)

Мова імпрэзы: беларуская (для гасцей будуць даступныя праграмкі па-польску)

Уваход: вольны

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.