У гэты чацвер, 28 верасня, у Варшаве стартуе вялікі фестываль мастацтва — Warsaw Gallery Weekend. Будуць працаваць 44 выставы, прадстаўленыя 37 галерэямі.
Асноўная частка WGW будзе доўжыцца да нядзелі, 1 кастрычніка. Праграма суправаджаючых мерапрыемстваў прадоўжыцца да канца кастрычніка.
Уваход на ўсе выставы падчас фестывалю бясплатны.
Па словах арганізатараў, гэта мерапрыемства ўяўляе сабой альтэрнатыву для традыцыйнай дэманстрацыі культуры толькі ў дзяржустановах.
Арганізатары кажуць, што ў гэтым годзе сярод мастакоўскіх тэмаў дамінуюць матывы, звязаныя з целам і ідэнтычнасцю, тэхналогіямі і развіццём штучнага інтэлекту, станам нашай планеты ў варунках кліматычнага крызісу, а таксама з памяццю.
У адной з варшаўскіх лакацый — у галерэі WANDA — будзе працаваць выстава беларускай мастачкі Ксеніі Грыцкевіч «Ear Piece».
«Асноўны матыў маіх твораў — унутраныя галасы, унутраныя дыялогія, якія мы вядзем з сабой, — расказала Reform.by мастачка Ксенія Грыцкевіч. — Гэта таксама пра тое, якімі мы можам быць для саміх сябе — часам клапатлівымі і ўважлівымі, а часам — крытычнымі».
У карцінах аўтаркі дамінуюць матывы з шэптамі і прыслухоўваннямі. Таму мастачка пачала шукаць гукавое суправаджэнне для сваёй экспазіцыі. Польская кампазітарка Антаніна Навацка стала яе суаўтаркай не толькі ў музычным суправаджэнні выставы, але і ў візуальным — яна паказала свае фатаздымкі кветак, якія здымае ў розных краінах і трактуе як іншапланетных істот.
У Warsaw Gallery Weekend таксама ўдзельнічае Музей вольнай Беларусі. Там будзе прадстаўлена ўроцлаўская галерэя Krupa з выставай польскага аўтара Паўла Басьніка „Umierająca Gaja”.
28 верасня — 1 кастрычніка ўсе галерэі, што ўдзельнічаюць у фестывалі, будуць даступныя з 11: 00 да 19: 00. Поўны спіс галерэй і праграма суправаджальных мерапрыемстваў — на сайце Warsaw Gallery Weekend.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: