Тры гады таму ў калоніі быў забіты палітык, беларус і шчыры патрыёт Вітольд Ашурак. У нядзелю, 26 траўня, адбудзецца вечарына ягонай памяці.
Дзякуючы штучнаму інтэлекту можна будзе пачуць ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады.
На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіць лідскі бард, сябра Вітольда Сяргей Чарняк. Падчас вечарыны памяці адкрыецца першая фотавыстава з партрэтамі Вітольда.
Завершыць вечарыну выступ Аляксандра Дзянісава («Дзецюкі»).
Дата: 26 траўня (нядзеля)
Час: 17.00
Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna, 6)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: