У Варшаве пройдзе сольны канцэрт гурта традыцыйных мужчынскіх спеваў KASARY

Культура
Гурт KASARY. Фота: Дзяніс Дзюба.

У гэтую пятніцу, 23 жніўня, гурт мужчынскіх традыцыйных спеваў KASARY пад кіраўніцтвам Сержука Доўгушава дасць першы сольны канцэрт у Варшаве.

Перад канцэртам гурт прэзентуе свой першы кліп рэжысёра Дзяніса Дзюбы на песню «Ой, да сонцэ». Аранжыроўку напісаў музыка Мікіта Залатар. У кліпе Касары спяваюць за сталом у розных лакацыях Варшавы. Беларусы заўсёды любілі сабрацца разам і зацягнуць песню. Стол як важны вобраз супольных традыцыйных спеваў пераносіцца ў кліпе ў пазнавальныя месцы польскай сталіцы, дзе стала знаходзіцца гурт. Відэа пачынаецца на світанку а чацвёртай раніцы на мосце праз Віслу. Далей з рухам сонца здымкі пераносяцца ў Стары горад, у цэнтр Варшавы да Палаца культуры і навукі. А сканчаюцца вечарам на ўзбярэжжы Віслы.

У Варшаве пройдзе сольны канцэрт гурта традыцыйных мужчынскіх спеваў KASARY
Гурт KASARY. Фота: Дзяніс Дзюба.

Усяго на канцэрце прагучыць каля 20 твораў. Сярод іх будуць у асноўным спевы «Касароў», а таксама інструментальныя імправізацыі Сержука Доўгушава на дудках. «Касары» выканаюць рытмічныя рэкруцкія песні, якія звычайна спяваліся бліжэй да восені, калі маладых хлопцаў забіралі ў войска. Таксама можна будзе пачуць бяседныя спевы, некаторыя з якіх публікаваліся ў зборніку «Бяседныя песні» ў 2023 годзе. У рэпертуары калектыву ёсць некалькі лірычных песень. Напрыклад, песня «Дарожка», якую гурт пачуў ад мужчынскага беларускага гурта «Рада».

Калектыў KASARY быў створаны восенню 2023 года ў Варшаве ў межах студыі мужчынскіх спеваў, арганізаванай вядомым спеваком і выкладчыкам Сержуком Доўгушавым. Гурт спявае выключна народныя беларускія мужчынскія песні: ваярскія, бяседныя, лірычныя, касарскія і валачобныя.

Дата: 23 жніўня

Час: 19:00

Месца: Prześwit — Kolektywna Instytucja Kultury, Freta 39, Варшава.

Уваход вольны!

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: