У Варшаве выступяць два варшаўскія калектывы з рэпертуарам з Беларусі. Будуць і сумесныя выступы, і расповеды пра народныя традыцыі ў горадзе. Сустрэча адбываецца незадоўга да Дзядоў, таму акрамя вясёлых песень, якія ёсць у рэпертуары абодвух гуртоў, пачуем і гэтак званыя доўгія песні.
Гурт Poniemnie быў створаны ў пачатку 2022 года ў Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэта і з таго часу дзейнічае пад эгідай Факультэта навук аб культуры і мастацтве Варшаўскага ўніверсітэта. У рэпертуары гурта традыцыйныя песні Панямоншчыны, якія выконваюцца акапэльна на мясцовых гаворках польскай і беларускай моў. Калектыў рэканструюе рэпертуар з басейна вярхоўяў Нёмана і ваколіц, набыты ў рамках этнамузыкалагічных палявых даследаванняў у Беларусі. Poniemnie атрымала ўзнагароды ў конкурсе Stara Tradycja 2022 і трэцяе месца ў конкурсе «Fonogram Źródeł» Польскага радыё за альбом «Pieśni Poniemnia», выдадзены ў 2023 годзе.
Гурт Kasary — мужчынскі вакальна-інструментальны гурт, заснаваны ў 2023 годзе ў Варшаве. Усе ўдзельнікі паходзяць з Беларусі, а свой рэпертуар заснаваны пераважна на старых архіўных запісах і ўласных палявых даследаваннях. Гурт часта выступае на Падляшшы, дзе ўдзельнічае ў штогадовых абрадах мясцовых беларусаў.
Дата: 20 кастрычніка
Час: 19.00
Месца: Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6, Варшава
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram