Стваральнікі аўдыякніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 6-10 гадоў 10 лістапада і дзяцей 11-17 гадоў 11 лістапада на творчыя сустрэчы.
Госці не толькі раскажуць, як ствараюцца аўдыякнігі, а яшчэ і зачытаюць самыя цікавыя з гісторый. А гледачы таксама змогуць паўдзельнічаць і паспрабаваць сябе ў розных ролях!
- Запрашаюць дзяцей 6-10 гадоў 10 лістапада а 19:00 у Старамейскі Дом Культуры (Rynek Starego Miasta, 2)
- Запрашаюць дзяцей 11-17 гадоў 11 лістапада а 15:00 у Дом спатканняў з гісторыяй (Karowa, 20)
Уваход вольны.
«Кніжны воз» – гэта сайт і прыкладанне, дзе бясплатна можна слухаць беларускія дзіцячыя кнігі, запісаных з удзелам прафесійных актораў.
Цяпер на «Кніжным возе» выкладзена 71 кніга для дзяцей і падлеткаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: