15 снежня ў 19.00 на вялікай сцэне Тэатра Komuna Warszawa адбудзецца спектакль «Pomìędzy/паміж» паводле тэкстаў Андрэя Хадановіча.
“Спектакль на дзвюх мовах, па-польску і па-беларуску – паведамляе Андрэй Хадановіч у фэйсбуку. – Кампазітар і рэжысёр Rafał Ryterski, акторка Karolina Staniec, відэа-сцэнаграфія Ola Ołdak. Таксама зайграю ў ролі сябе самога, пачытаю трохі вершаў і заспяваю трохі песень. Будзе «На беразе Волі» і, зразумела, «Навагодняя паштоўка«.
У аснове гэтага спектакля – радыёспектакль, заснаваны на тэкстах Андрэя Хадановіча і саўндтрэку, зробленым Рафалам Рытэрскім – кампазітарам, праграмістам, стваральнікам мультымедыйных праектаў. Ён прысвечаны беларускаму супраціву, палітычнаму патэнцыялу музыкі і эмігранцкаму досведу.
Праект быў створаны ў супрацоўніцтве Radio Kapital з гарадскім Домам культуры і фінансуецца г. Варшава з фонду ўстаноў культуры.
Уваход вольны!
Спектакль адбудзецца 15 снежня ў 19:00 у Тэатры Komuna Warszawa (Emilii Plater, 31).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram