У Варшаве пакажуць спектакль Юры Дзівакова «Насця»

Культура
Сцэна са спектакля “Насця”. Фота: Facebook / Jura Dziwakou-Dušewskij

У варшаўскім Teatry Powszechnym 6 і 7 снежня пакажуць спектакль Юры Дзівакова «Насця» – па аднайменнай аповесці рускага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна. Яе дзеянне адбываецца на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў у ідылічнай сядзібе, жыхары якой выглядаюць цалкам прыстойнымі і адкрытымі да іншых людзей, аднак падчас сямейнага застолля з нагоды шаснаццацігоддзя дзяўчыны Насці здзяйсняецца жахлівае злачынства, якое дае спрыяльную нагоду для філасофскіх спрэчак.

У спектаклі «Насця» разважаюць пра тое, што можа прывесці да ўзаемнай нянавісці і культывавання гвалту і дзе пралягаюць межы абыякавасці да зла.

У анатацыі да спектакля прыводзяцца словы Анэты Кызёл са штотыднёвіка “Polityka”: “Рэжысёр Юра Дзівакоў быў звязаны з антырэжымным Беларускім Свабодным тэатрам, рэпрэсаваным давялося бегчы з Беларусі. Акцёрскі склад: беларуска-ўкраінска-польскі, а аўтар тэксту – рускі дысідэнт, які жыве на Захадзе і апісвае так званую рускую душу з жорсткасцю і тонкасцю сатырыка. (…). Пачынаецца як у «Трох сёстрах» Чэхава – там святкавалі імяніны Ірыны, тут святкуюць 16-ты дзень нараджэння Насці (Дар’я Новік). У абодвух выпадках гэта заканчваецца катастрофай, але Сарокін і Дзівакоў робяць стаўку на сумесь натуралізму і гратэску”.

Паказы сцэнічнага эскіза спектакля праходзілі 3 і 4 снежня 2021 года, а прэм’ера поўнай версіі спектакля адбылася 7 красавіка 2022-га — таксама ў Варшаве у Teatry Powszechnym.

Рэжысёр: Юра Дзівакоў
Сцэнаграфія і касцюмы: Таццяна Дзівакова
Музыка: Вольга Падгайская
Відэа: Паліна Камарова
Верш: Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі
Памочнік рэжысёра і прадзюсар: Бажэна Шамовіч
Пераклад і каардынацыя мерапрыемства: Міхал Шымко
У ролях: Кацярына Ермаловіч, Вольга Калакольцава, Наталля Ланге, Арцём Мануілаў, Дарʼя Новік, Мікалай Стонька

Адрас: Teatr Powszechny, ul. Jana Zamoyskiego, 20, Варшава

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: