Сёння ў Варшаве пройдзе вечар беларускага кіно

Культура
Беларускі вечар на кінапаказе «Пад супольным небам» у 2024 годзе. Сустрэча з Матэушам Тома, Янушам Гаўрылюком, Максімам Шведам. Фота: reform.news

Сёння, 30 ліпеня, у 20.00 у дворыку Цэнтра думкі Яна Паўла II у Варшаве (Foksal, 11) адбудзецца вечар беларускага кіно ў межах Летняга кінафестывалю «Пад супольным небам».

У праграме

Дакументальны фільм «Апошнія словы» (2024) рэжысёра Рамана Шэля (Германія / Беларусь) распавядае пра мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у беларускай турме. Рэжысёр на працягу двух гадоў наведваў мастака ў Беларусі, фіксуючы моманты жыцця і творчасці мастака, які сваім бескампрамісным мастацтвам стаў адным з найважнейшых сімвалаў супраціву рэжыму Лукашэнкі. «Апошнія словы» — гэта не толькі даніна Алесю Пушкіну, але і пранізлівы аповед пра цану мастацкай свабоды і барацьбу за захаванне ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму.

Мастацкі фільм «Пад шэрым небам» (2024) рэжысёркі Мары Тамковіч (Польшча) — кранальная драма пра барацьбу чалавека з таталітарнай сістэмай і спробе выратаваць каханне ў свеце ўсюдыіснага страху.

У аснове фільма – рэальная гісторыя рэпарцёраў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Фільм з’яўляецца працягам кароткаметражнага фільма «Ужывую», знятага ў 2022 годзе Марай Тамковіч у Wajda Studio і прадстаўленага ў 2023 годзе падчас кінапаказу «Пад агульным небам».

Госцем вечара стане Мара Тамковіч.

Уваход вольны.

Дакфільмы «Непажаданае сваяцтва» Паўла Мажара і «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча і Ганы Бадзяка складуць праграму другога беларускага кінавечара, які адбудзецца 3 верасня.

Уся праграма даступная на сайце.

У праграме прадстаўлены фільмы Украіны, Беларусі, Грузіі, В’етнама і Індыі. Вечары кіно праходзяць у Варшаве з 9 ліпеня па 10 верасня, кожную сераду ў 20.00. Праект ладзіцца Centrum Myśli Jana Pawła II ва ўнутраным дворыку – Мастацкай Камянiцы — на Foksal, 11.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости