У Варшаве дэманструюць унікальны асобнік Бібліі Гутэнберга

Культура
Біблія Гутэнберга ў Галерэі сярэднявечнага мастацтва Нацыянальнага музея ў Варшаве. Фота: polskieradio.pl

У Галерэі сярэднявечнага мастацтва Нацыянальнага музея ў Варшаве выставілі Біблію Гутэнберга з Пельпліна. Гэта адзін з асобнікаў Бібліі, надрукаваных у Майнцы Іаганам Гутэнбергам у 1452—1455 гадах. Кніга з Пелпліна лічыцца асабліва каштоўнай сярод некалькіх дзясяткаў тамоў Бібліі Гутэнберга, якія захаваліся ў свеце, з-за ўнікальнай памылкі друку, — піша Беларуская рэдакцыя «Польскага радыё».

Біблія належыць Дыяцэзіяльнаму музею ў Пелпліне і з’яўляецца адной з найлепш захаваных кніг у свеце — кажа дырэктар музея ў Пелпліне ксёндз Крысціян Федэк.

Захаваўся і арыгінальны пераплёт. Кансервацыйныя работы, якія доўжыліся паўтара года і праводзіліся ў Польшчы і Гамбургу, паказалі, між іншым, што пераплёт Бібліі Іагана Гутэнберга быў зроблены з дуба, ссечанага ў польскай Памераніі.

Біблія перажыла смуту Другой сусветнай вайны. За дзень да пачатку вайны ксёндз Антоні Лідкэ перавёз яе ў сховішча Нацыянальнага банка ў Варшаве, затым кнігу эвакуіравалі ў Польскую бібліятэку ў Парыжы, пасля наступных эвакуацый Біблія Гутэнберга была адпраўлена ў Вялікабрытанію, а затым — у Канаду. Была вернутая ў Польшчу ў 1959 годзе.

Біблія Гутэнберга будзе даступная для агляду ў Нацыянальным музеі Польшчы да 23 сакавіка. Паказ суправаджаецца тэматычнай экскурсіяй па познесярэднявечнай культуры пісьменства і кнігадрукавання.

Біблія Гутэнберга служыць традыцыйным пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе. Хоць гэта не першая інкунабула, але сярод іншых першадрукаў яе вылучае выключная якасць афармлення.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости