У Варшаве адкрываецца першае кафэ Inclusive Barista. Яго ініцыятар — беларус

Праект беларускага сацыяльнага прадпрымальніка, актывіста, блогера Аляксандра Аўдзевіча — «Інклюзіўны барыста» — займее ў Варшаве сваю пляцоўку. 7 красавіка па адрасе Stefana Okrzei, 8 пачне працу кафэ, у якім будзе створана прастора крэатыўнага ўзамадзеяння людзей з дадатковымі патрэбамі і людзей без інваліднасці.

Персанал у кафэ — людзі з дадатковымі патрэбамі.

Нагадаем, што першыя інклюзіўныя кафэ былі адкрытыя Аляксандрам Аўдзевічам у Беларусі — у Лідзе, Мінску, Брэсце, Магілёве. З 2022 года праект дзейнічае на тэрыторыі Варшавы.

У даробку ініцыятывы — школа Inclusive Barista, дзе 10 людзей з інваліднасцю на працягу 2022-2023 гадоў атрымалі прафесію барыста. У 2023 годзе праект зладзіў два Inclusive Barista Coffee Festival у Варшаве, падчас якога прафесіі барыста навучыліся ўжо 30 чалавек з інваліднасцю.

Аляксандр Аўдзевіч казаў пра магчымую сетку кавярняў Inclusive Barista так: […] І ўсё гэта зроблена для таго, каб людзі з інваліднасцю, якія адпрацоўваюць змены нароўні са здаровымі людзьмі, былі не проста стафам кавярні. А былі тымі сёгунамі, якія змаглі стаць лепшымі за сваю інваліднасць, у шмат разоў лепшымі. Я б хацеў зрабіць гэта маркерам. Маркерам паспяховага чалавека».

На сёння ўжо вядома праграма адкрыцця кафэ па вуліцы Stefana Okrzei, 8.

10:00 — 10:30 — Прэзентацыя, гісторыя праекта «Інклюзіўны Барыста»
11:00 — 12:00 — Cupping (HAYB)
12:00 — 14:00 — Фотаконкурс у Інстаграм
15:00 — 16:00 — Cupping (HAYB)
16:00 — 17:00 — Дыскусія «Inkluzywny rynek kawy speciality: perspektywy & wyzwania»
16:00 — 22:00 — Музыка/Віно.

Падрабязней пра праект тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!