29 красавіка ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца фотавыстава, прысвечаная беларускаму палітыку, афіцэру, патрыёту Мікалаю Статкевічу «1000 дзён #»
«Лідар сацыял-дэмакратаў ад пачатку 1990-х змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, гэта ягоная чацвёртая судзімасць па палітычным артыкуле. Статкевіч прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі, і гэта не проста прыгавор за грамадзянскую пазіцыю – гэта рэанімацыя жахлівых сталінскіх вердыктаў за іншадумства. Больш за 2 месяцы ад яго няма ніякай інфармацыі», — паведамляецца у прэс-рэлізе Музея вольнай Беларусі.
Пажаданні для Мікалая Статкевіча можна будзе пакінуць у журнале наведвальнікаў.
Дата: 29 красавіка
Час: 16:00
Месца: Музей вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: