У Варшаве адкрылася выстава беларускай мастачкі Таццяны Козік

Культура
Фрагмент твора Таццяны Козік. Фота: reform.news.

У варшаўскай галерэі «Piwnica 62» адкрылася выстава беларускай мастачкі з Полацка Таццяна Козік. Яна — вядомая габеленшчыца і мастачка па тэкстылю. У Беларусі стварала габелены як класічныя, так і аб’ёмныя, эксперыментальныя, у якіх ужывала металічную сетку. Выразныя канструкцыі перасякаліся, перапляталіся, наслойваліся, ствараючы тонкія і складаныя кампазіцыі.

У эміграцыі для габеленаў не ставала ні натхнення, ні майстэрні, ні матэрыялаў. Але не займацца творчасцю было немагчыма, таму Таццяна захапілася жывапісам. Яна пісала карціны і раней, часам для душы, але ў асноўным у якасці эскізаў для будучых габеленаў.

У Варшаве адкрылася выстава беларускай мастачкі Таццяны Козік
Фрагмент экспазіцыі выставы Таццяны Козік «За даляглядам». Фота: reform.news.

Выстава у варшаўскай галерэі называецца «За даляглядам» — яна пра пералом і пра дарогу, якая ніколі не бывае прамой. І пра тое месца, дзе мы ідзем разам з небам.

У Варшаве адкрылася выстава беларускай мастачкі Таццяны Козік
Фрагмент экспазіцыі выставы Таццяны Козік «За даляглядам». Фота: reform.news.

Жывапіс на выставе стылістычна розны. Ёсць натурныя замалёўкі з пленэру на мазурскіх азёрах — гэта лёгкія і настраёвыя краявіды, як і усё яе жывапісныя творы напісаныя на палатне хуткімі крананнямі мастыхіну (пэндзаль аўтарка не выкарыстоўвае).

У Варшаве адкрылася выстава беларускай мастачкі Таццяны Козік
Фрагмент экспазіцыі выставы «За даляглядам». Фота: reform.news.

Ёсць творы-імпрэсіі, у аснове якой структуры, чымсьці падобныя на габелен, ці гэта перапляценні ніцяў, складкі тканін і абавязкова птушкі, фірмовы знак мастачкі, які заўсёды — відочна ці замаскіравана — прысутнічаў у яе габеленах.

У Варшаве адкрылася выстава беларускай мастачкі Таццяны Козік
Таццяна Козік. «Мяжа часу. Боль». Фота: reform.news.

Жывапісны дыптых «Мяжа часу. Боль», створаны адмыслова для гэтага памяшкання, адкрываў экспазіцыю. Гэтая праца — пра эміграцыю, пра боль мінуўшчыны і нявызначанасць будучыні. Выява разламваецца, змяшчаецца, брутальна падзяляецца краямі двух карцін. Асноўныя сродкі тут — кантрасныя колеры і экспрэсія мазка. І птушкі-анёлы, што нараджаюцца са стыхіі карціны.

Выстава Таццяны Козік у галерэі «Piwnica 62» будзе працаваць да 20 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий для EDWARD Отменить ответ

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. EDWARD

    Cudounaja vystava!Vydatnyja karciny!Vinšuju Taćcianu i zyču jašče nie adnu vystavu u samych prestyžnych Haleryjach!!!!

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: