У Варшаве адкрылася крама Vyraj, дзе можна набыць тавары з беларускім каларытам

Культура

Па адрасе Варшава, алея Armii Ludowej 12, адкрылася новая кропка – беларуская крама Vyraj.

«Мы заўжды радыя сустрэць усіх, хто любіць Беларусь і хто хоча адчуць сябе хоць трошкі дома. Мы ікнемся стварыць месца, дзе кожны адчуе душэўны камфорт, цеплыню і пяшчоту, дзе «родныя словы, родныя рэчы, хлеб на стале, полымя ў печы…», – абвесціла аб пачатку сваёй працы каманда Vyraj.

Тут можна знайсці разнастайныя тавары: адзенне, кнігі, паштоўкі, упрыгожанні, сімволіку, шоперы, забаўкі ды іншыя рэчы.

Крама працуе штодня з 12:00 да 20:00. Даехаць проста: метро Politechnika (выйсце № 2), трамваі 4, 10, 16, 18 (Trasa Łazienkowska).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости