Польскі саюз кампазітараў, Польскае музычнае выдавецтва і нядаўна ствранае Музычнае таварыства імя Канстанціна Горскага запрашаюць на сустрэчу, што пройдзе 26 красавіка, пад назвай «Уваскрасенне музыкі: забыты кампазітар Канстанцін Горскі» і будзе прысвечана рэканструкцыі партытуры оперы «Маргер» Канстанціна Горскага дырыжорам Іванам Касцяхіным.
Прэзентацыя адноўленай партытуры оперы «Маргер» адбудзецца ў сядзібе Польскага музычнага выдавецтва.
У сустрэчы возьмуць удзел Прэзідэнт Польскага саюза кампазітараў Мечыслаў Комінэк, стваральнік Музычнага таварыства імя К. Горскага Гжэгож Сэрочыньскі і аўтар поўнай аркестравай транскрыпцыі оперы дырыжор Іван Касцяхін.
Страчаная опера беларуска-польскага кампазітара ХІХ-ХХ стагоддзяў Канстанціна Горскага «Маргер» вярнулася на сцэну дзякуючы Івану Касцяхіну, беларускаму дырыжору, звольненаму ў 2022 годзе за грамадзянскую пазіцыю з Вялікага тэатра Беларусі.
Падчас імпрэзы прагучаць некалькі арый з оперы ў выкананні беларускіх спявачак:
Час: 26 красавіка а 17.00.
Месца: Варшава, ul. Fredry, 8.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram