У траўні ў Варшаве распачнецца Другі фестываль беларускага тэатра INEX FEST

Культура
Сцэна са спектакля Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча». Пастаноўка ўдзельнічала ў Першым фестывалі беларускага тэатра. Скрын відэа.

Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT абвясціла аб правядзенні Другога фестываля беларускага тэатра INEX FEST. У адрозненне ад форуму, які летась ладзіўся цягам летніх месяцаў, гэтым разам фэст будзе доўжыцца з траўня і да канца бягучага года.

«Мы хочам паказаць беларускі тэатр ва ўсіх яго відах і формах, таму чакаем заяўкі ад беларускіх камандаў і творцаў розных тэатральных дысцыплін, — звяртаецца да тэатральных кампаній INEXKULT. — INEX FEST будзе праходзіць у Варшаве, але мы зацікаўленыя ў праектах і з іншых гарадоў, і нават краінаў — выдатная нагода пазнаёміцца з новым гледачом», — звяртаюць увагу арганізатары.

Нагадаем, што прадзюсарская ініцыятыва беларускіх тэатральных дзеячаў INEXKULT існуе з лета 2023 года. За мінулы год яна паспела зладзіць паказы больш за 20 спектакляў, якія дэманстраваліся больш за 30 разоў у васьмі гарадах Еўропы. У межах Першага фестывалю беларускага тэатра адбыліся паказы такіх спектакляў, як: «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча» Паліны Дабравольскай, «Камедыя Юдзіфі» Паўла Пасіні, «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, «Гусі-людзі-лебедзі» Аляксандра Гарцуева, ды іншых пастаноўкі.

У праграме бліжэйшых паказаў ад INEXKULT — «Радзіва «Прудок» у рэжысуры Рамана Падалякі ў Варшаве, «Шэпт» у яго ж пастаноўцы — у Вільні.

Падаць заяўку на ўдзел у Другім фестывалі беларускага тэатра можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: