У Сопаце сёння распачынаецца музычны фестываль Marafest, у заснавальніках якога — беларусы

Культура
Мара фэст у 2023 годзе. Фота: сацсеткі фестываля.

Cёння, 17 жніўня, у польскім Сопаце бярэ старт яшчэ адзін адметны open-air лета — Marafest Sopot Festival. Гэта ўжо трэцяя эдыцыя музычнай падзеі, заснавальнікам якой выступілі беларусы.

Сёлета хэдлайнерамі фэсту сталі ісландскі гурт GusGus, украінская спявачка ONUKA, польскае трыа KAMP!, неафолк калектыў з Ізраіля — Lemon and Soul. З актыўнасцей, дзе заўважныя беларусы — гэта рынак майстроў Mara Market, на якім можна будзе набыць не толькі ўпрыгожанні і аксэсуары беларускіх рамеснікаў, але і кнігі выдавецтва Gutenberg Publisher, адзенне брэнду мастачкі Ташы Кацуба.

У праграме фэсту — праца сцэны маладых артыстаў #TuRządziGodność, арт-зоны, зоны chillout, фуд-пляцоўкі. Арганізатары запрашаюць паразмаўляць з артыстамі, добра правесці час з дзецьмі, для якіх таксама прадуглежаны майстар-класы.

«Прама на беразе мора вы разам з намі акунецеся ў разнастайнасць гукаў і новых музычных натхненняў», — абяцае каманда івэнта.

Нагадаем, што ўпершыню Marafest адбыўся ў 2022 годзе — ён пазіцыянаваўся як фестываль свабодных беларусаў, якія падтрымліваюць народ Украіны. На падзею, арганізатарам якой выступала Асацыяцыя беларусаў Памор’я, былі запрошаны Купалаўцы, Тодар Вайцюшкевіч, Navi Band, Nizkiz; частка сродкаў ад продажу квіткоў была перададзена Кіеўскаму міжнароднаму фонду медыцынскіх інавацый. На наступны год — лайн-ап складаўся з выступленняў беларускіх, украінскіх і польскіх артыстаў — Sarsa, Brodka, Івана Дорна, Ляпiса Трубяцкога, Navi Band, Intelligency. Фестываль падтрымаў фонд Artformation22, мэрыя Сопата. Таксама частка прыбытку мерапрыемства была пераведзена на рахунак дабрачыннай арганізацыі — фонду «Маша», якая дапамагае пацярпелым маці і дзецям з Украіны. Сёлета фэст зрабіў стаўку на міжнародных зорак, але збольшага заўважная прысутнасць польскіх артыстаў.

Час і месца падзеі — 17 жніўня, зялёная зона Tarasy пры аквапарку Сопата (Zamkowa Góra 3/5).

Квіткі — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: