Reform.news

У сеціве з’явілася праграма, якая дазваляе ўбачыць беларускія страчаныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце

Reform.news · 13 марта 2025, 15:19

https://reform.news/u-secive-z-javilasja-pragrama-jakaja-dazvaljae-bachyc-belaruskija-strachanyja-pomniki-ih-gistarychnym-kantjeksce/

У Беларусі запусцілі платформу Xraytours, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны.

Для рэканструкцыі страчаных структур у віртуальным асяроддзі выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі 3D-мадэлявання. Платформа прапануе інтэрактыўныя туры з дапоўненай рэальнасцю, дзе карыстачы могуць даследаваць гістарычныя месцы і ўбачыць рэканструяваныя помнікі ў іх гістарычным кантэксце.

Стваральнікі платформы выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне для гістарычных даследаванняў і 3D-мадэлявання для стварэння дакладных і рэалістычных копій помнікаў, якія затым інтэгруюцца ў дадатак AR для стварэння захапляльнага і інтэрактыўнага досведу.

«Наша плятформа дае карыстальнікам унікальную магчымасьць апынуцца ў мінулым, блукаць па вуліцах старажытных гарадоў і ацаніць веліч архітэктуры мінулых стагодзьдзяў.

У віртуальным асяродзьдзі, злучаючы мінулае й сучаснасьць, вы можаце вывучаць кожную дэталь, адчуць атмасфэру таго часу й атрымаць новы досьвед, якога няма ў традыцыйных музэях ці падарожжах. Мы імкнемся зрабіць гісторыю даступнай і зразумелай для кожнага, незалежна ад яго месцазнаходжаньня», — пішуць стваральнікі Xraytours.

Кожны жадаючы можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

2 комментария

Добавить комментарий