У ваяводскай і гарадской публічнай бібліятэцы Гданьска ўрачыста адкрылі беларускую кніжную палічку.
Падзею адзначылі адмысловым святам. За музычную частку адказваў беларускі дудар Яўген Барышнікаў, за літаратурную — філолаг і літаратурная аглядальніца Наста Карнацкая, стваральніца папулярных падкастаў «Белліт» і «Кніжная Шафа».
Арганізатар мерапрыемства Беларускае культурнае таварыства «Хатка».
«Filia Gdańska будзе і далей падтрымліваць беларускую супольнасць і такім чынам папулярызаваць беларускую літаратуру на Памор’і», — пішуць прадстаўнікі бібліятэкі ў сацсетках.
Бібліятэка размешчана па адрасе: Гданьск, вуліца Мар’яцкая, 42 (Filia Gdańska).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: