У Празе адкрылі памятны знак на месцы друкарні, у якой працаваў Скарына

Культура
Скрыншот відэазапісу. twitter/ltembassycz

Пасля года стараннага планавання, неабходных дакументаў і вырабу, на Старамесцкай плошчы ў Празе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар першадрукара Францішка Скарыны (1470-1522), паведамляе амбасада Літвы ў Чэхіі.

Памятны знак, аўтарам якога з’яўляецца чэшскі мастак Іржы Альтман, выкананы з бронзы і размешчыны на бруку. Зроблены ён люстэркава, то-бок з дапамогай фарбы можна надрукаваць на паперы гравюру са знакам Скарыны.

У Празе адкрылі памятны знак на месцы друкарні, у якой працаваў Скарына
Скрыншот відэазапісу. twitter/ltembassycz

Знак размешчыны на месцы друкарні Севярына, самага вядомага выдаўца таго часу.

Паводле адной з версіяў, Францішак Скарына арандаваў у яго друкарню,  у якой у 1517 годзе выдаў першую друкаваную кнігу.

Будынак быў разбураны ў XVII стагоддзі.

Мемарыяльная дошка з’явілася дзякуючы сумеснай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, амбасады Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытута ў Празе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: