У чацвер, 28 снежня, у познаньскім «Бараку Культуры» граюць спектакль «Расколіна».
Лабараторыя сацыяльнага тэатра падрыхтавала дакументальны праект, які апісвае няпростыя размовы людзей, ключавая фраза якіх гучыць так: «Вось так мы страцілі сваякоў».
Бацькі і дзеці, мужы і жонкі, браты і сёстры раптоўна апынуліся па розныя бакі барыкад і спынілі камунікацыю.
У аснове спектакля – дакументальныя гісторыі розных людзей, стасункі якіх «далі расколіну», а таксама асабістыя развагі ўдзельнікаў праекта, якія самі, у той ці іншай ступені, перажываюць трагедыю непаразумення ў сваіх сем’ях пасля падзей 2020 года і вайны ва Украіне.
«Што рабіць з такой праблемай? — разважаюць акторы. — А ці былі мы сапраўды блізкія, калі палітыка нас па выніку пасварыла?».
Пасля спектакля адбудзецца абмеркаванне.
Спектакль ідзе на беларускай і рускай мовах.
Уваход вольны. Трэба запісацца праз мэйл [email protected]
Лабараторыя сацыяльнага тэатра была заснавана ў 2017 годзе ў Еўрапейскім каледжы свабодных мастацтваў (ELCAB) у Беларусі. Былі пастаўлены такія спектаклі, як «11. Красавік» пра тэракт у Мінскім метро, «Мы тут жывем» пра сацыяльную, фінансавую і гендарную дыскрымінацыю ў Беларусі, «Родныя людзі» — дакументальны праект на тэму хатняга гвалту, які ў Беларусі замоўчваецца.
Дата: 28 снежня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Barak Kultury, al. Marcinkowskiego 21, Познань.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: