У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Гэты кандытарскі выраб прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Культура
Банкуха. Фота: minsknews

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве (Свіслацкі раён Гродненскай вобласці) плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па гатаванні дэсерту, даведацца сакрэты мясцовай кухні, паўдзельнічаць у дэгустацыі, піша hrodna.life.

Банкуха — гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага агню ў печы. У Поразаве яго лічаць тортам або пірагом і гатуюць на вяселле, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Назва паходзіць ад нямецкага слова «баўмкухен», што азначае дрэва-пірог. Падобны пірог вядомы ў Літве пад назвай шакоціс, і ў Польшчы — сэнкач.

Рэцэпт і знешні выгляд поразаўскай банкухі адрозніваюцца ад падобных вырабаў у суседніх краінах. Беларуская банкуха больш галінастая і не мае ніякага дадатковага дэкору, у той час як нямецкі баўмкухен можа быць гладкім і дэкараваны шакаладам і глазурай.

Банкуху гатуюць толькі некалькі семяў у Поразаве і ваколіцах. У класічным варыянце гатаваць страву трэба амаль цэлы дзень на адкрытым агні печы. Для цеста патрэбныя 60 яек, па кілаграму сметанковага масла, смятаны, мукі і цукровай пудры.

Па вонкавым выглядзе банкуха падобная на невялікую ялінку з галінкамі. Атрымліваецца гэта дзякуючы асаблівай тэхніцы выпякання. Выкарыстоўваецца доўгі металічны стрыжань, на супрацьлеглым баку замацаваны конусападобны драўляны валік, вакол якой фармуецца банкуха. Валік абгортваюць прамасленай паперай і абвязваюць шпагатам, на якім праз роўныя прамежкі навязаныя вузельчыкі. У працэсе гатавання ўдзельнічаюць дзве-тры гаспадыні: адна хутка круціць грыль, замацаваны каля агню на прыпечку, другая палівае драўляны валік вадкім цестам, рэшткі якога сцякаюць на металічны паднос. Частка цеста застаецца на форме, кожны наступны пласт цеста наліваецца, калі запёкся папярэдні.

Банкуха трапіла ў Свіслацкі раён прыкладна ў пачатку XX стагоддзя і захавалася ў першапачатковым варыянце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости