У Польшчы ўзарвалі баявую частку знойдзенага расійскага беспілотніка

Навіны
Фото: Минобороны Польши

Польскія вайскоўцы скончылі абследаванне расійскага дрона, які раней быў вылаўлены ў Балтыйскім моры.

Сёння ўначы ваенная паліцыя ўзарвала баявую частку, якой быў абсталяваны дрон, астатнія яго элементы былі прыбраныя з пляжа ў Русінаве для далейшага вывучэння.

Як паведаміў РАР намеснік акруговага пракурора па ваенных пытаннях у акруговай пракуратуры Познані Барташ Аканеўскі, беспілотнік меў аскепкава-фугасную баявую частку з узрывальнікам. Яе ўдалося аддзяліць ад лятальнага апарата. Пасля гэтага баявую частку ўзарвалі проста на пляжы.

Папярэднія вынікі абследавання паказваюць, што быў знойдзены беспілотнік “Гербера-2” расійскай вытворчасці. Пракуратура праводзіць папярэдняе расследаванне. Верагодна, дрон быў страчаны расійскімі вайскоўцамі падчас трэніровачнага палёту над Балтыйскім морам, пасля чаго яго прыбіла да берагоў Польшчы.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.