У Польшчы атрымала рэгістрацыю Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча

Культура
Фота: Інстаграм універсітэта.

23 верасня 2025 года Раённы суд у Варшаве прыняў пастанову аб рэгістрацыі асацыяцыі «Astafiej Valovic Belarusian Research University» — «Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча».

Універсітэт Валовіча плануецца як прастора для магістрантаў і дактарантаў, зацікаўленых у даследчай працы з беларускім кантэкстам, на беларускай мове, ва ўмовах акадэмічных свабод і ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі. (Прэзентацыя канцэпцыі Універсітэта адбылася ў маі 2024 года).

Рэгістрацыя азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы.

Намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў справе адукацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Андрэй Лаўрухін так пракаментаваў гэты важны крок:

«Па-першае, гэта істотна для інстытуцыяналізацыі ініцыятывы: юрыдычнае замацаванне статусу Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча дае магчымасці для далейшай канкрэтызацыі ідэй і напрацовак у рэальныя арганізацыйныя формы.

Па-другое, рэгістрацыя – гэта першае афіцыйнае прызнанне Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча ў адукацыйнай прасторы Польшчы. Такім чынам ініцыятыву прызнаюць правамоцнай і жыццяздольнай.

Па-трэцяе, інстытуцыяналізацыя універсітэта дае падставу для больш канкрэтных і паспяховых перамоў з патэнцыйнымі донарамі праекта. Цяпер можна спасылацца ўжо не толькі на ідэю, но і на рэчаіснасць.

Мара аб стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча паступова становіцца рэальнасцю. Зычым праекту далейшых поспехаў», – сказаў ён.

Арганізацыя атрымала нумар у KRS: 001195918 і мае юрыдычны адрас у Варшаве па вуліцы Aleje Jerozolimskie 89, лак. 43.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Агата

    А вы разумееце, што піярыце чувака, які менш за год таму раіў беларускім студэнтам паступаць у расейскія вну у этэры DE 

    Ответить

Последние новости