З 21 сакавіка па 20 красавіка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора адбудзецца XXXV Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі. У праграме плануецца сем канцэртаў, дзе выступяць вядомыя выканаўцы Беларусі і Расіі.
Праграму можна паглядзець тут.
21-22 сакавіка ў рамках фестывалю пройдзе V адкрыты абласны дзіцячы Фартэпіянны конкурс «І. С. Бах і XXI стагоддзе».
Першы фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі адбыўся ў Полацку ў 1988 годзе і меў статус усесаюзнага.
З таго часу кожны год у Сафійскім саборы збіраліся лепшыя камерныя выканаўцы з розных краін свету, каб увасобіць шэдэўры старадаўняй камернай музыкі і творы сучасных кампазітараў. У гэтым годзе сярод гасцей фестывалю, як пазначана ў праграме, толькі Расія.
З 2015 года ў рамках фестывалю адзін раз на два гады праводзіцца абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс «І. С. Бах і XXI стагоддзе».
Квіткі прадаюцца ў касах Сафійскага сабора, Музея беларускага кнігадрукавання і Прыродна-экалагічнага музея.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: