Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я — філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурны музея-запаведніка — запрашае на галоўнае восеньскае свята — «Багач».
У народным календары гэта свята прымеркавана да заканчэння збору ўраджаю і завяршэння ўсіх палявых работ. У гэты дзень усе жыхары вёскі збіраліся талакой і перш за ўсё рабілі Багач — лубок з зернем і запаленай свечкай пасярэдзіне, з якім потым абыходзілі ўсю вёску.
Падчас святкавання гурт «Варган» праспявае ўрачыстыя дажынкавыя песні і зладзіць танцавальную вечарыну. Таксама абяцаюць цікавую і насычаную праграму: майстар-класы па вырабе свечкі Багач», гульні, спевы, танцы, дэгустацыю хатняга мёду.
Свята распачнецца 8 кастрычніка а 14 гадзіне ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: