У Полацку абвалілася частка мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі

У Полацку абвалілася яшчэ частка мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на левым беразе Дзвіны. Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Руіны касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Фота: t.me/spadczyna.

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — часткова захаваны кляштарны комплекс у Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, у Задзвінні, па адрасе вуліца Гвардзейцаў, 23. Помнік архітэктуры барока. У 1832 годзе кляштар быў закрыты, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву Іаана Багаслова. У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны, ад касцёла засталіся руіны. Захаваўся жылы корпус, дзе размяшчалася медыцынская ўстанова.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!