«У нас дзве афіцыйныя мовы»: «Мінсктранс» пракаментаваў «русіфікацыю» абвестак у транспарце

Культура
Фото: Reform.by

«У нас дзве афіцыйныя мовы, таму абвесткі могуць гучаць на любой з іх», — так дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пракаментавала ўсё большае гучанне рускай мовы ў грамадскім транспарце. Атрымаць адказ ад арганізацыі ўдалося «Нашай Ніве».

На тое, што на маршрутах гарадскіх ліній стала больш з’яўляцца абвестак па-руску, звярнулі ўвагу мінчукі.

«Што да таго, што ўсё абвяшчаецца на рускай, — трошкі з вамі не згодны. Назвы прыпынкаў адназначна абвяшчаюцца на беларускай мове, а інфармацыя агульнага характару, кшталту «Праходзьце ў сярэдзіну салона» ці «Здымайце заплечнікі», на адным прыпынку можа гучаць па-руску, а праз некалькі прыпынкаў — па-беларуску», — патлумачылі па тэлефоне.

У «Мінсктрансе» дадалі, што дубляваць аб’явы на дзвюх мовах не хапіла б часу, таму было прынята такое рашэнне.

Аднак там не змаглі патлумачыць, чаму раней хапала абвестак толькі на беларускай, а цяпер вырашылі дадаць рускую мову. Толькі чарговы раз паўтарылі, што ў Беларусі дзве афіцыйныя мовы, таму цяпер будзе так.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года вядомая даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах.

Тады праўладная блогерка атрымала адказ за подпісам кіраўніка арганізацыі, што аб’явы на дзвюх мовах немагчымыя. Транспарт на прыпынках стаіць не больш за хвіліну — умясціць у гэты адрэзак паведамленні на рускай і беларускай складана. Акрамя таго, «Мінсктранс» узгадаў і інфармацыю на рускай мове, якая гучыць на маршрутах.

Сыходзячы з новых звестак, «Мінсктранс» пайшоў-такі ёй на саступкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости