Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў

Культура
Iніцыяцыя. Пярцовы балончык, бірулька з абліччам Панны Марыі. Фота: Вікторыя Адамава.

У познаньскай галерэі «Szczur» у пачатку снежня адкрылася выстава «Гіперрэалістычная Маці» беларускага мастака Аляксандра Адамава.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

Назва выставы — гэта назва сістэмы, якая пранікае ў рэчаіснасць і расце як самастойны арганізм. Аўтар, вядомы сваімі правакатыўнымі візуальнымі аб’ектамі, стварыў амбівалентную прастору, дзе мяккая інфраструктура сістэм улады настолькі пераканаўчая, што цяжка заўважыць момант, калі клопат пачынае рэгуляваць, а дапамога становіцца інструментам ліквідацыі канфліктаў яшчэ да таго, як яны паспяваюць праявіцца.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

«У выставе мастак развівае тэорыю біапалітычнага інтэрфейсу — сістэмы кругласутачнай падтрымкі, табліц дазіровак і мяккіх кутоў. Гэтая атмасфера апекі далікатна ахутвае, не маючы жорсткай іерархіі, не здзяйсняючы ўлады наўпрост, але ствараючы механізмы добраахвотнага самападпарадкавання. Знаёмае асяроддзе ператвараецца тут у фрагмент алгарытму, які падтрымлівае грамадскі парадак праз згладжванне пазнавальных канфліктаў. «Гіперрэалістычная Маці» не можа быць адна, яна прагне целаў, каб існаваць, ёй патрэбныя носьбіты, у якіх яна можа ўсталёўвацца і трываць», — паведамляе анатацыя выставы.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

Мастак у супрацы з куратарка Лізаветай Сцяцко стварае татальную інсталяцыю па ўзору дзіцячых пакояў допытаў — месцаў, распрацаваных такім чынам, каб мінімізаваць стрэс, аднак адначасова весці запіс і праводзіць ненавязлівае назіранне.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

Гэтая мяккая мова аховы дзіцяці становіцца пунктам выхаду для крытыкі сістэм, якія злучаюць у адну, неадрозную сувязь клопат і кантроль.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

З вонкавага боку гэтага пакоя размешчаны шэраг аб’ектаў з пярцовым балончыкам, спалучанага з бірулькай у форме слязы з выявай Маці Божай. Праз гэтыя прадметы мастак каментуе сістэмы, якія пад выглядам клопату кантралююць эмоцыі і ствараюць адчуванне камфорту, то-бок зніжаюць трывогу замест вырашэння праблемы. У гэтым кантэксце форма слязы ўказвае на момант, калі цела рэагуе хутчэй за свядомасць, адкрываючы праўду пра сістэму, якая хоча нас абараніць, але спачатку гвалціць.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Накладкі для саскоў. Натуральная скура, пластык. Фота: Вікторыя Адамава.

Унутры пакоя размешчаны аб’екты з серыі «Не-цацкі», якія спасылаюцца на функцыянаванне сучасных сацыяльных сістэм, а таксама на асобныя працы беларускіх мастакоў. Экспазіцыю дапаўняюць скураныя накладкі на саскі — прадметы, якія змякчаюць боль падчас груднога кармлення дзіцяці і адначасова, праз кантакт з натуральным матэрыялам — кшталтуюць ваяра.

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў

Мастак Аляксандар Адамаў узнавіў у познаньскай галерэі дзіцячы пакой допытаў, каб паразважаць пра клопат уладаў
Фрагмет экспазіцыі выставы. Фота: Вікторыя Адамава.

Інсталяцыю акцэнтуе банер з рэпрадукцыяй апошняй прыжыццёвай працы Марсэля Дюшана «Étant donnés», дзе погляд праз вузкую шчыліну ў дзвярах адкрывае ляжачую фігуру, якая трымае ліхтар. Адамаў працягвае матыў падглядвання, але парушае яго канвенцыю і сутыкае гледача з «забароненым» вобразам у лоб.

Выстава будзе працаваць да 31 студзеня.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости