У Нарвегіі выйшаў каляндар, прысвечаны палітзняволеным жанчынам з усяго свету. На студзеньскай старонцы — Марыя Калеснікава

Культура

У Нарвегіі выйшаў каляндар на 2025 год з фотаздымкамі і кароткімі біяграфіямі жанчын-палітвязняў з усяго свету.

На студзеньскай старонцы — беларуская палітзняволеная Марыя Калеснікава. Побач з фота і сеткай датаў — невялікае апісанне, заўважыла выданне KYKY.

Каляндар пад назвай «Нас не запалохаць і не прымусіць маўчаць. Жанчыны ў турме за дэмакратыю» падрыхтаваў Нарвежскі Хельсінскі камітэт.

«Марыя — вядомая палітычная актывістка з Беларусі. Яна адыгрывала цэнтральную ролю ў перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе. Пасля выбараў яе арыштавала паліцыя, пазней Марыю асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі за «пагрозу нацыянальнай бяспецы».

Незалежныя крыніцы апісваюць стан яе здароўя як крытычны пасля катаванняў і нечалавечых умоваў. У турме ёй адмаўляюць у неабходнай медычнай дапамозе», — напісана ў календары.

Нагадаем, што Марыя была выкрадзеная 7 верасня 2020 года ў Мінску і разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-ўкраінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак, парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізацыі спецаперацыі сілавікоў.

У верасні 2021 года суд прыгаварыў Марыю Калеснікаву да 11 гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы яе вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: