У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока

Культура
Невядомы майстар. Херувім. Першая палова XVIII стагоддзя. Паходзіць з магілёўскай вобласці. Фота: reform.by.

Нацыянальны мастацкі музей валодае найбуйнейшым зборам беларускай драўлянай скульптуры, сабранай галоўным чынам у пасляваенны час, калі ладзіліся навуковыя экспедыцыі ў розныя рэгіёны і з зачыненых храмаў вывозіліся помнікі культу. Таксама ў калекцыю ўвайшлі творы з Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Фрагмент экспазіцыі выставы «Беларуская скульптура XVII–XVIII стагоддзяў». Фота: reform.by.

Выстава «Беларуская скульптура XVII–XVIII стагоддзяў», якая цяпер працуе ў музеі, з’явілася вынікам даследавання гэтай калекцыі і яе рэстаўрацыі.

У экспазіцыі — больш за 80 помнікаў культавай драўлянай скульптуры і разьбы.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Георг Цэль. Святы Войцех. 1646-1649. Аздабленне алтара з касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гродна. Фота: reform.by.

XVII–XVIII стагоддзі — плённы і даволі дынамічны перыяд у развіцці драўлянай скульптуры. Культавая скульптура атрымала сваё развіццё пад уплывам каталіцызму ў сувязі з інтэнсіўным будаўніцтвам на беларускіх землях каталіцкіх, а пасля і ўніяцкіх храмаў.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Георг Цэль. Херувім. 1646-1649. Аздабленне алтара з касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гродна. Фота: reform.by.

У XVII стагоддзі культавая разьбяная скульптура сфарміравалася як значная з’ява. Адбывалася актыўнае засваенне і развіццё элементаў еўрапейскай культуры, у гэтых творах яшчэ адчувальная рэнесансная традыцыя (яна праяўляецца ва ўраўнаважанасці постацей і пэўнай скаванасці рухаў), якая арганічна спалучаецца з раннебарочнай.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Падсвечнік XVII стагоддзя з Пінска. Фота: reform.by.

У XVII–XVIII стагоддзях на беларускіх землях асноўным напрамкам мастацкай культуры з’яўлялася барока. Барочная культура пранікала сюды праз каралеўскія і магнацкія двары, якія запрашалі заходніх майстроў, а іх работы станавіліся прыкладамі для мясцовых разьбяроў.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Святы Ян Божы. Пачатак XVIII стагоддзя. Паходзіць з могілкавай капліцы ў Вялікай Бераставіцы Гродненскай вобласці. Фота: reform.by.

У перыяд сталага барока, пачынаючы з першай чвэрці XVIII стагоддзя, у інтэр’ерах храмаў ствараюцца багата ўпрыгожаныя ансамблі, якія ўяўляюць сабой сінтэз скульптуры, архітэктуры і жывапісу. Скульптуры ў гэты перыяд становяцца вельмі дынамічнымі і экспрэсіўнымі, хоць вырабляліся яны дзеля таго, каб стаць часткай цэлага, напрыклад, для прысценных алтароў. Аднак гэтыя творы ў прасторы музея захоўваюць сваю выразнасць нават без архітэктурнага аздаблення.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Бог Айцец. Трэцяя чвэрць XVIII стагоддзя. З касцёла Найсвяцейшай Троіцы мястэчка Шарашава Пружанскага раёна. Фота: reform.by.

У познім барока скульптурныя творы пазбаўляюцца урачыстай манументальнасці і святочнай параднасці, становяцца больш вытачанымі, легкімі, дэкаратыўнымі, але не страчваюць сваёй жыццёвасці.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Святы Амброзій. Канец XVIII стагоддзя. Паходзіць са Слоніма. Фота: reform.by.

Сярод унікальных экспанатаў — уваходныя дзверы, што паходзяць з віцебскай царквы Святога Юрыя. Іх адметнасць — у некананічныя размяшчэнні выяў у верхніх клеймах, дзе замест традыцыйнага Благавешчання — Сімяон і Мікола, патранальныя адлюстраванні заказчыкаў варот. У 4 ніжніх клемах паказаны евангелісты з прастадушнымі круглявымі тварамі. Скульптуры вылучаюцца наіўнасцю, непасрэднасцю, а ў разьбяных парастках раслін — шмат па-народнаму перададзеных дэталей.

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Уваходныя дзверы. Каля 1690. З царквы Святога Юрыя з Віцебска. Фота: reform.by.

Некаторыя творы ўпершыню дэманструюцца шырокай публіцы: фігуры Арханёлаў з Пінска, святы Войцех з Гродна, святы біскуп Рыма з Шарашова, апостал Павел з Росі і іншыя. Пасля завяршэння працяглай рэстаўрацыі экспануецца Укрыжаванне з Лаўрышава. Для многіх твораў былі ўдакладнены атрыбуцыйныя звесткі (апостал Ян і Дзева Марыя з кампазіцыі «ўкрыжаванне з прадстаячымі» з Шарашова, святы Амброзій са Слоніма, комплекс скульптур з Магілёўшчыны і іншыя).

У Нацыянальным мастацкім музеі паказваюць шэдэўры беларускай драўлянай скульптуры эпохі барока
Невядомы майстар. Апосталы. XVIII стагоддзе. З царквы Святога Мікалая. Пахадзіць з вёскі Нягневічы Навагрудскага раёна. Фота: reform.by.

Куратар выставы Станіслаў Чавус, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 7 красавіка 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: