Reform.news

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава жывапісца Мікалая Залознага да 100-годдзя з дня яго нараджэння

Reform.news · 28 июня 2026, 15:30

https://reform.news/u-nacyjanalnym-mastackim-muzei-adkrylasja-vystava-zhyvapisca-mikalaja-zaloznaga-da-100-goddzja-z-dnja-jago-naradzhjennja/

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Мікалай Залозны. Палітра жыцця» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння майстра.

Фота: сацсеткі

Палітру жывапісца выставілі як мастацкі твор. Слаі фарбы ператварыліся ў маляўнічы рэльеф – нібы ўвасабляючы яго манеру і стыль – шырокія пастозныя мазкі яркага колеру, дынамічная экспрэсія і ўзрыўны тэмперамент. Самыя простыя і звычайныя рэчы, убудаваўшыся ў гэтую сістэму яго творчасці, рассыпаюццы на колеравыя плямы і збіраюцца наноў.

Фота: сацсеткі

Мікалай Залозны – адзін з выбітных каларыстаў беларускага мастацтва.

Фота: сацсеткі

Ён нарадзіўся ва Украіне, вучыўся ў Беларусі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, потым выкладаў у гэтых установах. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне.

Палітра мастака. Фота: сацсеткі

Юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі ахоплівае перыяд творчасці з 1965 па 1982 год – ад маладога мастака, што падаваў вялікія надзеі, да сталага майстра.

Фота: сацсеткі

На выставе экспануюцца творы са збору Нацыянальнага музея, з фондаў Беларускага саюза мастакоў, з калекцыі сям’і і прыватнага збору, а таксама фотакопіі і фотаздымкі з розных архіваў. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору графічныя партрэты Мікалая Залознага, створаныя яго калегам па творчым цэху Міхаілам Лісоўскім.

Выстава будзе працаваць па 9 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий