Перформанс-прэзентацыя «Усе носяць Царфіна». Фота: БелТА
У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца тры жывапісныя творы мастака Шрагі Царфіна – прадстаўніка знакамітай Парыжскай школы, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Смілавічы.
2 сакавіка, на адзін дзень два творы Царфіна з калекцыі музея пакінулі запаснік, каб стаць важнай часткай перформансу-прэзентацыі «Усе носяць Царфіна».
Была прадстаўлена лімітаваная серыя калекцыйных хустак з натуральнага шоўку ад беларускага брэнда Kiko Richen, выкананых па эскізах Шрагі Царфіна.
Царфін, акрамя жывапісу, займаўся тэкстылём, ствараў эскізы для еўрапейскіх дамоў высокай моды.
У 2019 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася вялікая выстава Царфіна. Тады адмыслова да 120-годдзя мастака група кампаній «А-100» набыла ў яго спадчыннікаў 15 палотнаў. Яго працы захоўваюцца і ў родных Смілавічах — у экспазіцыі музея «Прастора Хаіма Суціна». Іх падарыла музею дачка мастака Ліліян Дзюлак-Царфін у 2013 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram