Кадр з фільма "Класная".
Стужка Кірыла Халецкага «Класная» сабраў у пракаце больш за 1 млн 230 тысяч рублёў і стаў самым касавым айчынным фільмам апошніх гадоў. Поспехамі беларускай кінаіндустрыі падзяліўся на калегіі Міністэрства культуры міністр ведамства Руслан Чарнецкі.
«Удзельная вага паказаў беларускіх фільмаў у агульным аб’ёме кінасеансаў у параўнанні з пачаткам пяцігодкі вырасла з 2 да 28,8 працэнта, гэта значыць у 13,5 раза», — адрапартаваў кіраўнік міністэрства культуры на сённяшнім пасяджэнні.
Вядома, што Руслан Чарнецкі і раней называў фільм «Класная», створаны на кінастудыі «Беларусьфільм», прарыўной стужкай.
«Такіх рэкламных кампаній у нас яшчэ не было, а я ў гэтым бізнэсе даўно. Гэта вельмі сур’ёзны, скрупулёзны, кваліфікаваны, экспертны падыход да фільмавытворчасці на ўсіх этапах… Таму зараз гэта новы крок у развіцці кінематографа», — казаў ён раней, адзначаючы і шырокую падтрымку стужкі дзяржаўнымі медыямі, і адмысловыя паказы для настаўнікаў і чыноўнікаў, і пэўныя рэкламаныя захады — у прыватнасці, на сеансах нават можна было набыць суправаджальную прадукцыю — мерч — да кіно. Што з’яўляецца нармальнай практыкай для ўсяго свету, але «Беларусьфільм» адкрыў гэта ў першай чвэрці XXI стагоддзя.
Але пры гэтым вялікая наведвальнасць ідэалагічнай стужкі пра размеркаванне маладой беларускай настаўніцы ў аграгарадок забяспечвалася, у першую чаргу, за лік адміністратыўнага рэсурсу. На сеансы хадзілі класамі, у абавязковым парадку. Пра наведвальнасць трэба было адсправаздачыцца. У прыватнасці, такую сцэну бачыў аўтар Reform.news падчас пракату карціны ў адным з мінскіх кінатэатраў.
«Так, дзеці, сфатаграфаваліся каля плаката, – камандуе настаўніца з мабільнікам у руках. – Гэта для справаздачы… – тлумачыць яна. – Я магла і не ісці, але загад. Спачатку будзем выконваць, а потым падумаем. Усе ў залю – карціна пачынаецца», – з такой сцэнкі распачынаецца мой паход на фільм «Класная» кінастудыі «Беларусьфільм», — пісаў ён у рэцэнзіі на кіно для праекта «Культурная Re:візія».
Фільм ў кінатэатрах пазіцыянаваўся як «нахтняльная гісторыя пра тое, як пераадоленне сумненняў і вера ў сябе дапамагаюць займець сапраўднае педагагічнае майстэрства». «Тое, што ўбачыла на экране, — гэта было ачышчэнне душы. Фільм прымусіў мяне плакаць», — выказваліся чыноўнікі пасля прагляду «Класнай».
Пачытаць рэцэнзію на яго можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram