У Нацыянальны мастацкі музей сёння выстраілася вялізная чарга. Бясплатны ўваход – калядны падарунак установы
Reform.news · 25 декабря 2025, 18:45
https://reform.news/u-nacyjanalny-mastacki-muzej-sjonnja-vystrailasja-vjaliznaja-charga-bjasplatny-vahod-kaljadny-padarunak-ustanovy/Чарга ў сотні чалавек назіралася сёння перад Нацыянальным мастацкім музеем. На зімовыя святы музей вырашыў зрабіць наведнікам падарунак – бясплатны ўваход на асноўную экспазіцыю і бягучыя выставы, а таксама на канцэрт «Навагодні Чайкоўскі».
Наведнікаў аказалася так шмат, што ўстанова была вымушана скараціць гадзіны працы – замест 21.00 музей вырашылі закрыць да 18.00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
