У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе свята «Тры Каралі»
Reform.news · 2 января 2025, 12:25
https://reform.news/u-muzei-narodnaj-arhitjektury-i-pobytu-azjarcy-projdze-svjata-try-karali/У суботу, 4 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе свята «Тры Каралі».

Гэта каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.
У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.



А ў Азярцы пройдзе рэканструкцыя абраду «Тры Каралі», калядныя песні ад фальклорнага гурта, паказ лялечнага тэатра «Батлейка», беларускія танцы і гульні.
Дата: 4 студзеня
Час: з 13:00 да 14:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.
