У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адзначаць Вялікдзень паводле старых традыцый

Культура
Фрагмент афішы Музея народнай архітэктуры і побыту.

Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам запрашае на Вялікдзень згадаць старыя велікодныя варожбы і паўдзельнічаць у майстар-класах.

У праграме:

  • Майстар-клас па ўпрыгожанні яек у тэхніцы «драпанка»;
  • Майстар-клас па развучванні валачобных песень;
  • Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
  • Абрад абыходу двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Велікодныя варожбы;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

Вялікдзень — свята, што сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, калісьці з гэтага дня адлічваўся новы каляндарны год.

Галоўны сімвал Вялікадня — яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.

На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду, якой умывалі твар. Гэтыя дзеянні павінны былі забяспечыць здароўе і прыгажосць.

Адна з асаблівасцей беларускага Вялікадня — хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

Дата: 16 красавіка

Час: з 14.00 да 15.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: