У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адсвяткуюць Радзіны

Культура
Фота: etna.by

У суботу, 3 лютага, у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы будуць святкаваць Радзіны.

Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў уяўлялі сабой стройную сістэму, у якой знайшлі адлюстраванне разнастайныя бакі народнай культуры, быту, філасофіі, рэлігіі, светаўспрымання і светаасэнсавання. Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў складаўся з трох цесна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага. Усе яны мелі сваё асабістае значэнне і павінны былі паўплываць на паспяховае зачацце і роды, а таксама былі накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сям’ю і грамадства.

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядалася як неад’емная частка прыроды, і яго зачацце, нараджэнне, развіццё і выхаванне падпарадкоўваліся агульным касмічным законам.

Веданне нашымі продкамі гэтых законаў абумовіла і з’яўленне шматлікіх перасцярог і правілаў паводзін як для самой жанчыны, так і для яе асяроддзя, большасць з якіх непасрэдна вынікае са шматвяковага досведу і практычнага сэнсу.

Вас чакае:

  • Расповед пра радзінную абраднасць беларусаў канца ХІХ пачатку ХХ ст.;
  • Дэманстрацыя абрадавых дзеянняў беларусаў «Радзіны»;
  • Майстар-клас па вырабе паяскоў з нітак;
  • Майстар-клас па вырабе лялькі «Мотанкі»;
  • Майстар-клас па беларускіх побытавых танцах і гульнях

Кошт квіткоў: ад 6 да 12 рублёў.

Дата: 3 лютага 2024 года

Час: з 14.00 да 15.00

Месца: Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: