У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрылася скульптурная выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці»

«Каштоўнасці» Вольгі Орсік — гэта своеасаблівы мэсідж мастачкі, спосаб падзяліцца знакавымі, фундаментальнымі паняццямі, важнымі, асноватворнымі прынцыпамі і жыццёвымі ўстаноўкамі, — паведамляе пра выставу Беларускі Саюз мастакоў.

Адпраўляючы пасланне, аўтарка ўзаемадзейнічае з адчувальнымі, архетыпічнымі выявамі і матывамі: дом, бяспека, дабро, жыццё і смерць, страта і іншымі.

Фрагменты экспазіцыі выставы Вольгі Орсік. Фота: сацсеткі

Аб’екты інсталяцый, рэдзі-мейды і рэалістычныя адбіткі, рыфмуюцца, злучаюцца з рэдукаванымі да знака скульптурнымі элементамі. Маючы розную прыроду, паходжанне і форму, фрагменты экспазіцыі становяцца не проста спосабам паказаць і расказаць мастачкай сваю гісторыю, гэта дзве часткі, два спосабы і мовы апавядання, якія сталі адной выставачнай прасторай.

Выстава працуе да 9 сакавіка ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча па адрасе: Віцебск, вул. Марка Шагала, 5А.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!