У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву — фотафакт

Главное
Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

Да 100-годдзя Васіля Быкава ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». На выставе дэманструюцца фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Разам з сябрамі (з Рыгорам Барадуліным, Алесем Адамовічам, Юрыем Бондаравым). Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Разам з Уладзімірам Караткевічам. Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

Экспазіцыйныя падзелена паводле тэмаў: «Дзяцінства», «Ваенныя ўспаміны», «Творы Быкава ў іншых відах мастацтва», «Жыццё і творчасць пад мірным небам».

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Разам з бацькамі і сястрой. Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Разам з сынамі Сяргеем і Васілём. Разам з жонкай Ірынай Міхайлаўнай. Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

На выставе паказалі мастацкую спадчыну народнага пісьменніка Беларусі — больш за 70 графічных і жывапісных работ.

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Аўташаржы Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum

Іх сюжэты звычайна біяграфічныя: родная хата, вясковая школа, краявіды з часоў дзяцінства, замалёўкі з вайны, самаіранічныя накіды з жыцця, часам падобныя да коміксаў, напрыклад, будаўніцтва дачы ў Ждановічах…

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.

Васіль Быкаў захапляўся маляваннем з дзяцінства. «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый, — піша пісьменнік у мемуарнай кнізе «Доўгая дарога дадому». — Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.

У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, Васіль Быкаў паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. Быкаў ма­ля­ваў на­ват на фрон­це. У 1947-м ён прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна, дзе нейкі час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Шапка Рыгора Барадуліна. Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.

Заняткі мастацтвам, якія Быкаў іранічна называў «мастацкі зуд», былі яго пажыццёвым захапленнем. Аднак пра гэта ведалі толькі родныя ды блізкія сябры.

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum

Куратар выставы – старшы навуковы супрацоўнік, куратар філіяла «Музей-дача Васіля Быкава» Ірына Князева.

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву - фотафакт
Адкрыццё выставы «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

Выстава будзе працаваць да 5 мая. Неўзабаве будуць абвешчаны даты для запісу на зборныя экскурсіі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: