Іван Кірчук у складзе этнагурта «ТрыМы» (3мы) выпусціў альбом «Некрут»

Культура
Фота: https://3mi.ca

У сеціве з’явіўся альбом «Некрут», створаны ў складзе новага беларуска-канадскага этнагурта «ТрыМЫ» (3мы) з удзелам Івана Кірчука.

У склад трыа ўваходзіць: уласна лідар легендарнага гурта «Троіца» Іван Кірчук, удзельнік фолк-гурта «Яваровы Людзі», музыка і прадзюсар з Таронта Зміцер Леановіч, ды кампазітар, «гукавы інжынер з вопытам у розных музычных стылях» Васіль Гусакоў, таксама з Таронта.

«Разам мы прапануем новы погляд на беларускі фальклор, дзе традыцыя сустракаецца з сучаснасцю, а старадаўнія матывы гучаць у рытмах сённяшняга дня», — прадстаўляюць сваю творчасць музыкі.

Учора на ўсіх музычных платформах быў прэзентаваны альбом гурта – «Некрут», у якім расказваецца гісторыя вечнага жаўнера — канскрыпта, які крочыў праз стагоддзі, абараняючы сваю Радзіму.

«У часы, калі служба магла доўжыцца дваццаць пяць гадоў, салдат сыходзіў у невядомасць, у небяспечныя землі… Але сэрцам ён заўжды заставаўся там, дзе яго карані — у роднай вёсцы, з сям’ёй, сябрамі, успамінамі», — адзначаюць творцы.

«Некрут — гэта магутнае музычнае падарожжа, у якім пераплятаюцца этнічнае, класічнае і сучаснае гучанне. Альбом аб’ядноўвае старажытныя беларускія традыцыі з новай музычнай мовай, ствараючы насычаную і глыбокую гукавую тканіну».

Слухаць плытку можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости