У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча
Reform.news · 16 января 2024, 12:24
https://reform.news/u-minsku-na-jetape-mantazhu-zabaranili-vystavu-mastaka-uladzimira-kandrusevicha/Адкрыццё выставы Уладзіміра Кандрусевіча было запланаванае на 16 студзеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. На ёй мастак меркаваў паказаць творы апошніх гадоў.
У сваіх сацсетках Уладзімір Кандрусевіч паведаміў, што выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення.
Падчас мантажу выстава была адменена. Прычыны забароны не вядомыя.
Уладзімір Кандрусевіч — беларускі жывапісец, манументаліст. Вядомы ў тым ліку роспісамі касцёлаў. Пра свае жывапісныя творы аўтар піша: «Мастак-фігуратывіст з Беларусі. Узнаўляе свет да грэхападзення, дзе на першы план выходзіць чалавечае цела – поўнае жыцця, непрыхаванае, не скаванае вузамі ханжаства і крывадушнасці».
З творамі Уладзіміра Кандрусевіча можна пазнаёміцца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
