У Мінску адбыўся перадпаказ фільма «Класная» — ігравога кіно ад «Беларусьфільма» пра няпростыя будні беларускай настаўніцы

Культура
Кадр з тызеру фільма "Класная".

Кінастудыя «Беларусьфільм» распачала прамоцыю новай ігравой карціны — «Класная». Сёння ў Мінску адбыўся перадпаказ драмы пра шлях станаўлення маладой настаўніцы пасля размеркавання ў аграгарадок.

Рэжысёрам стужкі з’яўляецца Кірыл Халецкі, вядомы па кампраміснай камедыі «Кіношнікі» і дакументальна-ігравым заказным праекце «Культурны код» — пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

Анатацыя да яго новага кіно выглядае так:

«Таня Васілеўская, выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, трапляе на размеркаванне ў маленькую школу аграгарадка Міжрэчча. Сітуацыя пагаршаецца тым, што зусім юнага педагога ставяць класнай кіраўніцай 11 класа. Усе вучні гэтага класа складаныя і няпростыя дзеці, але адзін з іх, Сяргей Янчук, пасля смерці маці патрабуе асаблівай увагі. Тані трэба будзе праз сумневы, прафесійную нявопытнасць, пераадольваючы скепсіс і кпіны, стаць, ва ўсіх сэнсах гэтага слова, сапраўднай Класнай».

Кінатвор пазіцыянуецца як «нахтняльная гісторыя пра тое, як пераадоленне сумненняў і вера ў сябе дапамагаюць займець сапраўднае педагагічнае майстэрства».

Як адзначыў кінарэжысёр, «Класная» мела 12 версій сцэнароў. Аўтарам сцэнарыя пазначаны Андрэй Курс.

У карціне здымаліся беларускія артысты: Ірына Мароз, Аляксей Анісеня, Віктар Рыбчынскі, Тамара Міронава, Юрый Цвірка. Але таксама ў вядучых ролях былі задзейнічаны тры акторы з Масквы, распавядаў Халецкі.

У эпізодзе з’явіцца і міністр культуры краіны Руслан Чарнецкі — ён грае кіраўніка камісіі па размеркаванні.

Фільм здымаўся ў Мінску, Соснах, Пухавічах, Усяжы, Чэрвені.

Плануецца, што карціна, якая выйдзе ў пракат 18 верасня, стане прыкладам «глядацкага кіно», якое дазволіць Нацыянальнай кінастудыі паказаць сваю вартасць.

Нагадаем, што ў чэрвені Аляксандр Лукашэнка ўчыніў разнос «Беларусьфільму» за адсутнасць прыбытку, сучаснага  кінапрадукта. «Няма чаго глядзець, аддача мінусавая», — казаў ён.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости