У мінскай галерэі «Мастацтва» згарнулі выставу «Беларускі бестыярый». Не абышлося без прарасійскіх актывістаў

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: газета "Звязда".

Толькі тры дні прапрацавала выстава «Беларускі бестыярый» у мінскай галерэі «Мастацтва». «Сябры! Па незалежных ад нас прычынах выстава Беларускага бэстыярыя зачыненая. Экскурсій больш ня будзе», — паведамленне пра закрыццё праекта заўважыла ў Instagram выданне «Наша Ніва».

Папярэдне выстава мусіла працаваць да 22 сакавіка.

«Просім прабачэння ва ўсіх, хто толькі планаваў наведаць выставу, і тых, хто ўжо запісаўся на экскурсіі, — паведамілі ў Instagram арганізатары праекта. — У гэтых абставінах мы робім аўдыягід агульнадаступным», — дадалі яны.

«Беларускі бэстыярый» адкрыўся ў галерыі «Мастацтва» 11 сакавіка: пра адкрыццё экспазіцыі напісала дзяржаўная газета «Звязда».

У мінскай галерэі «Мастацтва» згарнулі выставу «Беларускі бестыярый». Не абышлося без прарасійскіх актывістаў
Фота: газета «Звязда».

Але ўжо на другі дзень у адрас экспазіцыі з’явілася крытыка ад праўладнай мастачкі і актывісткі Святланы Жыгімонт.

«Цудоўныя выставы праходзяць у Палацы ў Вялікі пост», — напісала яна.

Незадаволенасць Жыгімонт падхапілі яе паплечнікі — Вольга Бондарава і Аляксандр Плавінскі.

«Засталося толькі асьвяціць выставачную залю галерэі мастацтва і некаторых недамастакоў, апантаных д’яблам, сьвятой вадой. Цяпер на гэтым месцы рыхтуецца новая экспазыцыя карцін», — напісаў Плавінскі і апублікаваў фоты таго, як выстаўку здымаюць.

У мінскай галерэі «Мастацтва» згарнулі выставу «Беларускі бестыярый». Не абышлося без прарасійскіх актывістаў
Афіша выставы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости