Reform.news

У межах праграмы ArtPower Belarus стартуе новы кол для праектаў з бюджэтам да 60 тысяч еўра

Reform.news · 5 октября 2023, 12:06

https://reform.news/u-mezhah-pragramy-artpower-belarus-startue-novy-kol-dlja-praekta-z-bjudzhjetam-da-60-tysjach-e-ra/

Пачаўся чарговы тур прыёму заявак на падтрыманне творчых праектаў і мабільнасці ArtPower Belarus, ён жа апошні кол для інстытуцыяў, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад 5000 да 60 000 еўра. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ва ўжо звыклым штоквартальным фармаце.

Заяўкі прымаюцца ўжо з сёння, 4 кастрычніка 2023 года.

Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 года.

Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 года.

Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекту – 1 лістапада 2024 года.

Вынікі колу будуць вядомыя ў студзені 2024 года.

Беларускія творцы ў межах гэтага туру могуць прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:

  • мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўраў;
  • міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўраў;
  • гранты мабільнасці на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў, абмену досведам і прэзентацыі сваёй працы: сярэдняя сума – 2000 еўраў.

«Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны«, – адзначае кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Падрабязней пра #ArtPowerBelarus можна прачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама