У Магілёве «рэканструююць» будынак першай гарадской электрастанцыі. Вось як гэта выглядае — фотафакт

Культура
Фота: тг "Спадчына".

У Магілёве знеслі гістарычны будынак гарадской электрастанцыі, які месціцца на 2-м Крутым завулку. Замест помніка індустрыяльнага развіцця горада на месцы мусіць паўстаць шматкватэрны жылы дом. Пры гэтым знішчэнне электрастанцыі чамусьці называецца рэканструкцыяй.

Пра знос будынка напісаў instamogilevlive, назваўшы патэнцыйную славутаць горада «бамжатнікам». У сваю чаргу тэлеграм-канал «Спадчына» нагадаў, што помніку раней намагаліся надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але ўлады на далі згоды.

Гісторыя магілёўскай гарадской электрастанцыі з’яўляецца «ўзорным» прыкладам абыякавасці магілёўскіх чыноўнікаў да свайго горада.

У Магілёве «рэканструююць» будынак першай гарадской электрастанцыі. Вось як гэта выглядае — фотафакт
Фота: тг «Спадчына».
У Магілёве «рэканструююць» будынак першай гарадской электрастанцыі. Вось як гэта выглядае — фотафакт
Фота: тг «Спадчына».
У Магілёве «рэканструююць» будынак першай гарадской электрастанцыі. Вось як гэта выглядае — фотафакт
Фота: тг «Спадчына».

Першая электрастанцыя ў Магілёве была ўведзена ў эксплуатацыю 7 лютага 1910 года. Да 1913 года сумарная магутнасць яе 4 генератараў складала 330 квт.

Як сведчаць адмыслоўцы, запуск электрастанцыі пазначыў значны пералом у далейшым развіцці горада, садзейнічаў развіццю культуры, прамысловасці і павышэнню дабрабыту месца.

Электрастанцыя ў першыя гады свайго існавання давала энергію жылым, службовым і грамадскім памяшканням, тром прамысловым прадпрыемствам, яе магутнасці выкарыстоўваліся для вулічнага асвятлення, для працы першых у Магілёве электракінатэатраў.

Гістарычны будынак была закрыты пасля ўвядзення ў горадзе новай станцыі ў 1933 годзе. Яго перабудавалі пад жылы дом, але знешні дэкор не кранулі, нягледзячы на ўнутраныя змены.

Першая электрастанцыя перажыла дзве сусветныя вайны, да 1970-х гадоў часткай яе памяшкання карысталіся магілёўскія электрасеткі, але апошнія дзесяцігоддзі будынак быў закінуты. У 2022 годзе там здарыўся пажар — і бяда падштурнула адмыслоўцаў напісаць прапанову аб наданні помніку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Тым больш, што ён дажыў да нашых дзён.

У Магілёве «рэканструююць» будынак першай гарадской электрастанцыі. Вось як гэта выглядае — фотафакт
Вось такі шасціпавярховік (верзняя выява) паўстане на месцы першай магілёўскай электрастанцыі (ніжняя выява). Чамусьці гэта называецца «рэканструкцыяй». Фота: Магілёўскі гарвыканкам.

Але ўлады вобласці адказалі адмовай. На іх думку, будынак не варты статусу, бо «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання згублены яго адметныя духоўныя і мастацкія каштоўнасці».

Неўзабаве ў 2024 годзе на грамадскае абмеркаванне быў вылучаны праект ад сталічнага забудоўшчыка «Миракш Инвест», які прапаноўваў менавіта на месцы будынка электрастанцыі ўзвядзенне аднапад’езднага шасціпавярховіка. Без якіх-небудзь адметнасцей.

Згодна з праектам, побач з домам прадугледжваецца дзіцячая гульнявая пляцоўка, запланава азеляненне тэрыторыі. А таксама ў дакументацыі гаворыцца і пра месца для паркоўкі.

Першае грамадскае абмеркаванне праекта не адбылося без шуму, але другое, якое прайшло на пачатку гэтага года, па меркаванні беларускіх дзяржаўных інстытуцый, не выклікала заўваг. Як бачым, працяг гісторыі сёння можна ўбачыць на ўласныя вочы — ад будынка з гісторыяй застаўся толькі друз.

Як пракаментаваў сітуацыю тэлеграм-канал «Спадчына»: «Гэта Магілёў, тут на спадчыну ўсім на**аць. Калі знеслі загарадны палац архібіскупа, то і з нейкай там электрастанцыяй цырымоніцца не будуць».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости