У Магілёве плануюць пабудаваць царкву, знішчыўшы кавалак лесапарку

Культура
Фота: t.me/spadczyna

У Магілёве вырашылі пабудаваць яшчэ адну тыпавую царкву, знішчыўшы значны кавалак Пячэрскага лесапарку, які з’яўляецца ледзь не адзіным месцам адпачынку ўсіх жыхароў горада, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Гэтая тэрыторыя з’яўляецца ахоўнай зонай заказніка Пячэрскі, дзе забаронены знос цэлага шэрагу відаў дрэваў.

На грамадскае абмеркаванне не было прадастаўлена аніякай інфармацыі — ні пра знос дрэваў, ні пра ахоўную зону.

Адзін з магілёўцаў схадзіў на грамадскае абмеркаванне новай царквы і падзяліўся ўражаннямі: «Уся рыторыка грунтуецца на беспадстаўных заявах пра нібыта «тысячы» просьбаў ад жыхароў раёна, якія нібыта ўгаворваюць пабудаваць царкву менавіта на месцы маладога лесу. Гучаць смешныя заявы пра «бабулек, якія жывуць у лесе і якім цяжка дабірацца да царквы». Не прапанавана ні альтэрнатыўных месцаў для будаўніцтва, ні кампрамісных варыянтаў, што пакінулі б лес на месцы. Празрыстасці ў волевыяўленні жыхароў няма — усё толькі на словах, без пратакола.

Гучаць таксама заявы кіраўніцтва пра плануемую забудову лесу, нібыта гэта поле з пустазеллем.

Пры гэтым на падтрымку парку ў дагледжаным стане, вядома ж, грошай няма. Затое на храм ёсць.

На грамадскім абмеркаванні прадстаўлена толькі «канцэпцыя», а не гатовы праект. А гэта значыць, што пры зацвярджэнні будаўніцтва можа з’явіцца што заўгодна — хоць дзевяціпавярховая званіца».

У Магілёве плануюць пабудаваць царкву, знішчыўшы кавалак лесапарку

Ужо сабрана ініцыятыўная група супраць будаўніцтва храма, якая пачала збор подпісаў.

«Царкоўнікаў і іхнія пражэкты люта ненавідзяць у Магілёве. Гэта парадокс, але горад, які многія ўяўляюць як апірышча праваслаўя з бясконцымі крыжовымі шляхамі і казакамі з нагайкамі, вельмі ваяўніча настроены супраць царквы», — піша тэлеграм-канал і згадвае, як царкоўнікі прасоўвалі праект зносу Магілёўскага замка са знішчэннем культурнага пласта помніка археалогіі, каб пабудаваць музей цара.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости