У суботу, 4 лютага, у 16.00 у музеі “Лошыцкая сядзіба”, філіяле Музея гісторыі горада Мінска, адбудзецца музычна-тэатральная імпрэза «Таямніцы кахання», прысвечаная 215-й гадавіне з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).
Імпрэза арганізаваная сумесна з выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірынай Лой (сапрана) і Аляксандрам Данілавым (фартэпіяна). У канцэрце прыме ўдзел Таццяна Лявіцкая (скрыпка).
Праграма ўключае старонкі літаратурнай творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і музычна-тэатральнай спадчыны Станіслава Манюшкі. Выканаюць арыі гераінь манюшкаўскіх аперэтты «Латэрэя» (1841) і оперы «Графіня» (1860).
У гісторыю Лошыцкай сядзібы заснавальнік беларускай драматаургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч увайшоў як сябар гаспадара Яўстафія Станіслава Прушынскага і як аўтар твораў «Купала» і «Вечарніцы», у якіх галоўнымі героямі з’яўляюцца жыхары вёскі Лошыца.
Нагадаем, што менавіта Станіслаў Прушынскі заклаў найпрыгажэйшы Лошыцкі парк, па якім у свой час любілі прагуляцца кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а сама сядзіба была асяродкам тагачаснага культурнага жыцця.
Квіткі можна замовіць па тэлефоне (017) 396 18 86 ці праз электронную пошту [email protected].
Адрас: Лошыцкая сядзіба, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10, Мінск.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: