У Літве збіты беспілотнік

Галоўнае
Район обнаружения обломков сбитого беспилотника

Сёння ўначы ў Літве быў збіты беспілотнік. Ён заляцеў у паветраную прастору краіны неўзабаве пасля поўначы. Была абвешчаная паветраная трывога. Аэрапорт Вільні прыпыняў працу.

Прыкладна ў 0:20 дрон быў знішчаны ў паветры. Яго збілі ў раёне Кайшадорыса пад Каўнасам. На перахоп беспілотніка падымаліся італьянскія знішчальнікі, якія базуюцца ў Шаўляі.

Паводле папярэдніх даных, дрон, меркавана, уляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі.

«Так, з Беларусі. Затым Лентварыс, Тракайскі раён, менавіта адтуль аб’ект рухаўся на захад”, – заявіў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас, перадае LRT.

Уначы літоўскія вайскоўцы і паліцыя выявілі абломкі збітага беспілотніка недалёка ад населенага пункта Праткунай, які знаходзіцца паблізу Круоніскай гідраакумулюючай электрастанцыі.

Гэта першы выпадак знішчэння беспілотніка ў небе Літвы. Раней знішчальнікі краін НАТА ўжо збівалі дроны ў Латвіі і Эстоніі.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.